Галоўны заатэхнік РУП «Вучгас БДСГА» Аляксандр Шыпін, дояр Пятро Махрачоў і ўладальніца тытула «Міс вымя»

Галоўны заатэхнік РУП «Вучгас БДСГА» Аляксандр Шыпін, дояр Пятро Махрачоў і ўладальніца тытула «Міс вымя»

Карова па мянушцы Груша з вучэбнай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках перамагла ў конкурсе «Белферма», які праходзіў у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2013».

Сёлета беларускія фермерскія гаспадаркі ўпершыню правялі конкурс на лепшую карову. І ў ім перамогу атрымала горацкая карова галштынскай пароды.

«Гадоўляй племянных жывёл галштынскай пароды мы займаемся ўжо каля 15 гадоў. Гэта вельмі перспектыўныя высокаўдойныя каровы.

Асабісты рэкорд Грушы, напрыклад, больш за 47 літраў малака ў дзень!
— кажа дырэктар гаспадаркі Мікалай Блахін. — Таму мы ніколі не шкадавалі грошай, у тым ліку і на закупку спермы для абнасеньвання кароў у Канадзе.

Груша здолела перамагчы 24 канкурсантак, а ўзнагародзілі яе родную гаспадарку грашовай прэміяй і двума перасоўнымі даільнымі ўстаноўкамі фірмы «Вестфалія».

Больш падрабязна пра карову

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?