Літва, Латвія і Эстонія стварылі супольны інтэрнэт‑партал, дзе будуць разьмяшчацца дакумэнты, датычныя дзейнасьці КГБ на тэрыторыі гэтых трох краінаў.

На старонцы kgbdocuments.eu можна знайсьці дакумэнты і публікацыі, што палемізуюць з расейскай інтэрпрэтацыяй гісторыі акупацыі балтыйскіх дзяржаваў.

Ініцыятары парталу выказваюць спадзяваньне, што ён заахвоціць маладых гісторыкаў і студэнтаў да дасьледаваньняў найноўшай гісторыі.

Вольга Данішэвіч, паводле wiadomosci.gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0