Беларускія мытнікі канфіскавалі аўтамабіль з-за фальшывых дакументаў і нумароў, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Гомельскай мытні сумесна з супрацоўнікамі АДАІ Гомельскага райвыканкама быў спынены легкавы аўтамабіль «Aўдзі А6», якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Пры ўдакладненні па базе даных высветлілася, што рэгістрацыйныя нумары належаць зусім іншаму аўто — «Сітраен-Ксара-Пікаса». А пры вывучэнні пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку «Aўдзі А6» былі выяўленыя яўныя сляды падробкі дакументаў, паведаміла прэс-служба.

Было таксама ўстаноўлена, што звестак аб ажыццяўленні мытных аперацый на тэрыторыі Беларусі з гэтай іншамаркай у базе даных няма.

Вадзіцель «Aўдзі А6» заявіў, што набыў аўтамабіль з ужо ўстаноўленым на яго рэгістрацыйным нумарам Беларусі і пасведчаннем аб рэгістрацыі ў Расіі.

«Улічваючы, што неўстаноўленая асоба не задэкларавала аўтамабіль пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама перадала гэты аўтамабіль рэзідэнту Рэспублікі Беларусь з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку, аўтамабіль канфіскаваны. Яго кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў больш за 111 млн. рублёў», — паведамілі ў ДМК.

Па гэтым факце супрацоўнікамі Гомельскай мытні распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?