Перабоі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў магчымыя ноччу 14 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».
Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце цэнтра, 14 ліпеня ў перыяд з 3 да 6 гадзін будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства. У гэты час магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, банкаматаў, інфакіёскаў.
Паводле БЕЛТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ