«У найбліжэйшыя суткі, 15 ліпеня (панядзелак), у сувязі з перамяшчэннем атмасферных франтоў ноччу ў заходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы»,
— паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by).

У Мінску тэмпература паветра бліжэйшай ноччу складзе плюс 13–15°С, днём 19–21°С.

Што да суботы, то найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Полацку — 65 мм (71% нормы). Напярэдадні ноччу ў гэтым райцэнтры Віцебскай вобласці было зарэгістравана 28 мм ападкаў. Такім чынам, за суткі іх колькасць склала 109% ліпеньскай нормы.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?