Паводле папярэдніх звестак, пяць чалавек патанулі 14 ліпеня падчас адпачынку на возеры Белае ў Жыткавіцкім раёне, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Трагедыя адбылася сёння каля 14.00.
Група з дзесяці чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, пераважна жыхароў Салігорскага раёна, адпачывалі на возеры Белае Жыткавіцкага раёна.
Падчас катання па возеры на выратавальным крузе, які быў прывязаны да маторнай лодкі, людзі перакуліліся ў ваду.
Відаць, гэта адбылося ў выніку крутога віражу.
Пяць чалавек — двое дзяцей і трое дарослых — змаглі самастойна выбрацца на бераг. Астатнія пяцёра — трое дзяцей і двое дарослых — патанулі.

Па словах Руслана Габрылёва, цяпер на месцы трагедыі працуе вадалазная служба раённага аддзела МНС, група вадалазаў рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, ТРВада. У раён таксама выехалі выратавальнікі — вадалазы з Гомеля.

Пакуль знойдзена цела адной жанчыны.

Акрамя таго, у месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы. Прадпрымальнік, які кіраваў лодкай, дастаўлены ў Жыткавіцкі РАУС. У яго бяруцца паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?