Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту, які адбыўся на мінулым тыдні ў санаторыі «Радон», што ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

У прыватнасці, Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа па факце злоснага хуліганства.

Некалькі дзён таму ноччу мужчына 1984 года нараджэння, які адпачываў у санаторыі «Радон», разбіў шкло ва ўваходных дзвярах і на адным з паверхаў будынка. Душыў і пагражаў забойствам незнаёмай жанчыне, якая знаходзілася на адпачынку, пераследаваў іншых грамадзян.

Парушальнік парадку быў затрыманы следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэння пасля выкліку дзяжурным санаторыя. Устаноўлена, што падазраваны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за асабліва злоснае хуліганства і рабаванне. Ён затрыманы па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства.

Вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?