Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 15 ліпеня падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 29 ліпеня ў сталіцы пікета супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы. Як паведамляепрэс-служба Партыі БНФ, пікет будзе прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (27 ліпеня).
Месцам правядзення пікета плануецца пляцоўка насупраць пасольства Расіі ў Беларусі.
«Партыя БНФ выступае супраць імперскай і неакаланіяльнай палітыкі, якую Крэмль спрабуе весці на постсавецкай прасторы, у першую чаргу, у дачыненні да нашай краіны, — цытуе
На думку Янукевіча, размяшчэнне на тэрыторыі краіны расійскіх ваенных баз і аб’ектаў супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Беларусі, а таксама ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса.
Адказ Мінгарвыканкама на заяўку на правядзенне пікета павінен быць дадзены да 24 ліпеня, удакладняе