У хатнім матчы 2-га кваліфікаванага раўнда супраць казахстанскага «Шахцёра» (Караганда) галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка разлічвае на перамогу з «сухім» лікам.

«Важна выйграваць паядынкі на сваім полі, так лягчэй пралічваюцца варыянты дзеянняў у сустрэчы ў адказ», — зазначыў Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 ліпеня.

Паводле яго слоў, у каманды дастаткова досведу і класа, а ў футбалістаў добры гульнявы тонус — «ёсць усё, каб паказаць добрую гульню».

«БАТЭ стаў сярэдняй камандай еўрапейскага ўзроўню», — мяркуе галоўны трэнер барысаўчан.

Ён падкрэсліў, што «Шахцёр» не нагадвае ніводную каманду беларускага чэмпіянату. «Сапернікі высакарослыя, вельмі моцныя ў рэалізацыі стандартных становішчаў», — заявіў Ганчарэнка.

У адрозненне ад мінулых гадоў, БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў, будучы не на першым месцы ва ўнутраным чэмпіянаце.

«Гэта ніяк не ўплывае. Мы сканцэнтраваныя на заўтрашняй гульні, пра чэмпіянат успомнім паслязаўтра», — сказаў трэнер БАТЭ.

Матч БАТЭ — «Шахцёр» пройдзе 16 ліпеня на барысаўскім гарадскім стадыёне (пачатак у 19.00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?