З 15 лiпеня першая па наведваннях галiна форуму афiцыйнага сайту ХК «Дынама-Мiнск» «Спытайся у PR: камунiкацыя з кiраўнiком прэс-службы» пераходзiць на беларускую мову,
паведамляе афіцыйны сайт хакейнага клуба. Гэты праект ажыццяўляецца з мэтай прыцягнення ўвагi да развiцця роднай мовы.

Галiна створана ў ліпенi 2010 г. Кіраўнiк прэс-службы Iван Караiчаў даў больш за 6 000 адказаў на пытаннi шматлiкiх прыхiльнiкаў «зуброў» наконт продажу квiткоў, маркетынгу, складу каманды цягам сезону, мерапрыемстваў клуба i г. д.

За тры гады гэты форум наведалі больш за 1 070 000 чалавек.

«Да нас прыходзiлi прапановы аб магчымых кроках па развiццi беларускай мовы. Мяркую, што пераход папулярнага рэсурсу форуму на беларускую — слушная iнiцыятыва.
Мы гуляем у мiжнароднай лiзе i магчымасцi па прасоўваннi беларускай мовы абмежаваныя. У той жа час нiколi не позна зрабiць свой унёсак у яе развiццё», — пракаментаваў iнiцыятыву генеральны дырэктар «Дынама-Мінск» Максiм Суботкiн.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0