Прэзідэнта Польшчы ў Луцку замазаў яйкам сябар расейскай нацыяналістычнай групоўкі
Актывіст з сімволікай нацыяналістычнай партыі «Свабода», які ў Луцку запэцкаў яйкам прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, аказаўся членам расейскай радыкальнай арганізацыі «Славянская гвардыя» з Запарожжа.
«Сапраўды, Іван Ш. з’яўляецца адным з пастаянных удзельнікаў спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Славянскай гвардыяй. Пры гэтым афіцыйна заяўляем, што інцыдэнт з удзелам Івана Ш. не з’яўляецца акцыяй, запланаванай і праведзенай з ведама кіраўніцтва Славянскай Гвардыі», — заявіў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Рогаў.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся пасля імшы ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Луцку. Малады мужчына падышоў да Камароўскага і паляпаў яго па плячы, пасля чаго на пінжаку польскага прэзідэнта засталося раздушанае яйка.
Міліцыя адразу ж затрымала падазраванага. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.
Камароўскі прыязджаў у Луцк, дзе разам з прадстаўнікамі ўкраінскай улады ўзяў удзел у мерапрыемствах з нагоды
-
У ЗША знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка — маці кажа, што з яго «выганялі дэманаў»
-
На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца
-
Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах
Каментары