Іван Саўчыц. Фота kraj.by

Іван Саўчыц. Фота kraj.by

«Праверка яшчэ не завершаная. Аб яе выніках гаворку весці рана. Пазіцыя кіраўніцтва абласной міліцыі была агучаная з дапамогай дзяржаўнай газеты «Заря», — гавораць у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама пра гучную справу з затрыманнем пенсіянераў на рынку ў Пінску.

Нагадаем, што відэазапіс затрымання выклікаў шырокі розгалас у беларускіх СМІ. Пасля жорсткага затрымання на мужчыну 1957 года нараджэння быў складзены пратакол за ўмяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ён быў асуджаны 9 ліпеня, атрымаў 2 мільёны штрафа.

А 16 ліпеня начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкам Іван Саўчыц праз мясцовую прэсу папрасіў прабачэння ў затрыманых пенсіянераў: «Сапраўды, у Пінску адбыўся інцыдэнт. Ужо зроблены вельмі сур’ёзныя высновы, з усімі начальнікамі райаддзелаў была праведзена селектарная нарада па гэтым пытанні.

Я прыношу прабачэнні за непрафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Ацэнку правамернасці іх дзеянняў дасць Следчы камітэт РБ, у сваю чаргу мы праводзім службовую праверку.
Вядома, факт адміністрацыйнага правапарушэння грамадзянамі меў месца і складзеныя пратаколы былі следствам гэтага парушэння закона, але далейшыя дзеянні міліцыянтаў былі непрафесійнымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?