14 ліпеня на пешаходнай вуліцы Карла Маркса ў Мінску прайшла дабрачынная хіп-хоп акцыя для збору ахвяраванняў бацькам Пятра Грыбанава.
Трынаццацігадовы хлопчык загінуў на мінулым тыдні у ДТЗ у Валынскай вобласці, калі ехаў у Балгарыю ў складзе мінскага дзіцячага танцавальвага калектыва.
У рамках акцыі прайшлі хіп-хоп батлы, джэмы і танцы ўдзельнікаў камандаў Pas Team, Hunters, LilKillaz, Mad Rabbit і інш. у памяць пра загінулага хлопчыка.
У час мерапрыемства любы ахвотны мог ахвяраваць грошы, якія пасля акцыі перадалі бацькам Пятра.

Людзі апынуліся неабыякавымі да чужога гора, таму ахвяравалі вялікія сумы для сям’і Пятра.

***

    Трагедыя на аўтадарозе Даманава — Ковель адбылася 11 ліпеня каля 7.30 раніцы. За 30 км ад Ковеля сутыкнуліся турыстычны аўтобус, які перавозіў дзіцячы харэаграфічны калектыў з Мінска на балгарскі курорт «Чарнаморац», і рэйсавы аўтобус, які ехаў з Луцка ў Шацк. У выніку лабавога сутыкнення загінулі 8 чалавек, у тым ліку абодва кіроўцы, 12-гадовы беларускі хлопчык Пётр Грыбанаў і пяцёра пасажыраў — грамадзян Украіны. Каля 30 чалавек пацярпелі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?