Федэрацыя футбола Італіі абвясціла пра дыскваліфікацыю 20 футбалістаў, замяшаных у справе аб арганізацыі дамоўных матчаў, паведамляе La Gazzetta dello Sport. У гэты спіс трапіў і беларускі форвард Віталь Кутузаў.

Усе пакараныя гульцы праходзілі па справе аб матчах «Бары» супраць «Трэвіза» (0:1, май 2008 года) і «Салернітаны» (2:3, май 2009 года).

Усе футбалісты прызнаныя вінаватымі альбо ў арганізацыі дамоўных матчаў, альбо ў адмове аб інфармаванні футбольных органаў і паліцыі аб падрыхтоўцы такіх гульняў.

Большая частка футбалістаў атрымала дыскваліфікацыі на тэрмін больш за 3 гады, некаторыя — на тэрмін менш за год, паведамляе Goals.by.

Віталь Кутузаў нарадзіўся ў 1980 г. у Пінску. Гуляў за БАТЭ, у 2001 г. перайшоў у «Мілан», дзе не замацаваўся, гуляў у партугальскім «Спортынгу», італьянскіх «Авеліна», «Сампдорыі», «Парме», «Пізе». З 2009 па 2012 г. гуляў за «Бары». У 2002 — 2011 гг. гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія паўтара года не выступаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0