Хворая адмовілася ад уколу, яе давялося трымаць. Тады жанчына і ўкусіла санітарку за перадплечча,
— паведамілі ў інспекцыі па працы. Медработнік атрымала лёгкую траўму.
У дыспансеры распавялі, што такія выпадкі ў іх бываюць, хоць і нячаста. Аднак паведамляць падрабязнасці адмовіліся, прапанаваўшы патэлефанаваць заўтра.
«У нас жа псіхдыспансер — установа закрытага тыпу, асаблівыя пацыенты... Размовы з нагоды вытворчага траўматызму — толькі ў прысутнасці камісіі па ідэалогіі. Сёння камісіі ў нас няма. Тэлефануйце заўтра», — параіла карэспандэнту работніца дыспансера.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?