94+

Параза. Гучыць фінальны свісток. Матч у адказ праз тыдзень у Карагандзе.

90-ая

Усе, апроч Гарбунова, штурмуюць валоданні Мокіна. Без толку. Суддзя дадаў 4 хвіліны.

89-ая

На поле выскачыў мужык. Спрабуе растлумачыць суддзі, што той нічога не бачыць. Людзі пацягнуліся на выхад. Вельмі гэта непрыгожа.

88-ая

Крыўцу паказваюць картку за сімуляцыю. Усё ж шатландзец Джон Бітан вельмі дзіўны арбітр.

Будзем шчырымі, БАТЭ не нагуляў на перамаго. Але параза?

84-ая

Момант! Радзівонаў выходзіў абсалютна на забойчую пазіцыю. Відаць, у такіх момантах форвард забівае 9 з 10. Шкада, што не забіў якраз сёння. «Шахцёр» пра атаку, здаецца, ужо нават не думае.

79-ая

Апошнюю замену робіць Ганчарэнка. Канцавы мяняе Няхайчыка. Арцём — гулец злы. Ён у стане завесці каманду. Вуглавыя ля варот Мокіна падаюцца ўсё часцей. А што толку? Калі забіць не можам.

74-ая

N-ццаты вуглавы разыграў БАТЭ. Нічога выціснуць не атрымалася зноў. Каштоўныя хвіліны ўсё бягуць і бягуць.

69-ая

Радзівонаў запусціў мяч «па вераб’ях», як казалі ў дзяцінстве, вельмі высока над варотамі. Летась падобныя праблемы ўзнікалі ў гульнях з македонскім «Вардарам» і венгерскім «Дэбрэцэнам», але БАТЭ выходзіў з тых супрацьстаянняў з гонарам. Цяпер трывожна яшчэ больш.

64-ая

Кожнае рашэнне арбітра трыбуны сустракаюць недружалюбна. Максім Валадзько атрымаў жоўтую картку.

61-ая

Пакуль максімум, што можа выцягнуць БАТЭ — гэта вуглавыя ўдары. Замена: Крывец замест Алексіевіча. Першы матч Крыўца пасля вяртання з Польшчы-Кітая.

54-ая

Нейкая разгубленасць пакуль у стане барысаўцаў. Вастрыні ў атацы вельмі не хапае.

48-ая

«Шахцёр» забівае гол. Адзначыўся Хіжнічэнка. Тры казахі апынуліся перад варотамі Гарбунова. Вельмі хочацца паглядзець паўтор. Няўжо там не было афсайда?

46-ая

Пачаўся другі тайм. У БАТЭ замена: Максім Валадзько замест Аляксандра Глеба. Няўжо апошні атрымаў пашкоджанне?

46+

Перапынак. Галоў пакуль няма.

44-ая

Як умудрыўся не забіць Алексіевіч проста незразумела. Супершанец у БАТЭ і суперсэйв Мокіна. Маглі барысаўцы забіць у раздзявальню.

43-яя

Казахі правялі некалькі дзёрзскіх атак, але без асаблівай небяспекі для Гарбунова. Пакуль няясна за кошт чаго БАТЭ будзе выйграваць сёння. Асэнсаваных атак вельмі бракуе.

34-ая

Ну вось нарэшце і момант пасля якога можна і за галаву схапіцца. Мяч лётаў дзесьці на мяжы нашай штрафной, пакуль не сустрэўся з нагой Васілевіча. Удар атрымаўся выдатным, каб яшчэ трапіў у створ, то голам казахі любаваліся доўга.

У атацы ў адказ Радзівонаў меў паўбулітны выхад, але Мокін нагамі ліквідаваў пагрозу. Абмяняліся момантамі.

29-ая

Паўлаў упусціў магчымасць для ўдара. На трыбунах б’юць у барабаны. Пакуль усё. Ніводнага ўдара ў створ.

24-ая

«Батоша» (талісман беларуска клуба) зажыгае перад трыбунамі. Гучыць труба. Атмасферу пакуль што цікавей апісваць за тое, што адбываецца на газоне. Без момантаў.

19-ая

Першы момант ля варот Мокіна, ён, да слова, не ў менш гламурным смарагдавым касцюме. Паўпрастрэл, паўудар выконваў Радзівонаў. Казахі адбіліся.

Да фанатаў далучыліся «кузьмічы». «Наперад, Барысаў» — гучыць, ці не на ўвесь горад.

13-ая

Глеба прытрымалі, суддзя не заўважыў. На трыбунах незадаволенасць. Яшчэ большай яна становіцца, калі шатландзец праз імгненне фіксуе парушэнне правіл ад Радзівонава.

У Гарбунова сёння, дарэчы, прыгожы жоўты касцюм і жоўтыя гетры.

10-ая

Каманды пакуль асцярожнічаюць. Апроч вельмі недакладнага ўдара Зяньковіча нават і выдзеліць няма чаго. Хаця не, яшчэ можна звярнуць увага на асвятляльныя мачты, якія чамусьці гараць у сонечны дзень. Працягваем.

5-ая

На трыбунах чалавек 30 фанатаў з Казахстана. У аранжавых майках і сцягах. А вось у барысаўскім фан-сектары некалькі соцень чалавек. «Шыза» на ўзроўні. Трыбуны, дарэчы, запоўненыя не поўнасцю. Вольных месцах, на жаль, дастаткова многа.

1-ая хвіліна

Гімн Лігі чэмпіёнаў адыграў. Шатландскі арбітр Бітан дае свісток аб пачатку гульні. БАТЭ ў сіняй форме, супернікі — у белых майках і чорных трусах.

***

Склады каманд.
БАТЭ: Гарбуноў, Гайдучык, Юрэвіч, Алексіевіч, Глеб, Паўлаў, Радзівонаў, Філіпенка, Сівакоў, Палякоў, Няхайчык.

«Шахцёр»: Мокін, Вічус, Васілевіч, Фінончанка, Парываеў, Джыдзіч, Малый, Зяньковіч, Сімчавіч, Каньяс, Хіжнічэнка. (У складзе два беларусы — Парываеў і Зяньковіч).

***

Барысаўскі БАТЭ пачынае свой еўракубкавы сезон. У другім кваліфікацыйным раўндзе беларусам у супернікі дастаўся чэмпіён Казахстана — «Шахцёр» з Караганды.
Каманда з Караганды двойчы выйгравала чэмпіянат Казахстана па футболе (2011, 2012). Яшчэ тройчы была «бронзавай» (1995, 2007, 2009). Цікава, што каманда ніводнага разу не пакідала вышэйшы казахскі дывізіён.

За савецкім часам карагандзінскі «Шахцёр» гуляў у першай і другой лігах першынства СССР. Наймацнейшым клубам Казахстана ў той час быў «Кайрат» з Алмааты.

У еўракубках «Шахцёру» пакуль што толькі аднойчы атрымалася прайсці адзін раўнд. У 2011 казахі былі мацнейшымі за славенскі «Копер». Летась ужо на стартавым адрэзку «Шахцёр» прайграў чэшскаму «Словану».
Цікава, што сустракаўся «Шахцёр» у еўракубках і з беларускім клубам. У 2006 годзе ў Кубку Інтэртота карагандзінцы сустракаліся з МТЗ-РІПА. У гасцях мінчукі былі мацней з лікам 5:1, а вось дома нечакана саступілі — 1:3.

На гэтым беларускія акцэнты ў «Шахцёры» не сканчваюцца. За чэмпіёна Казахстана выступае два беларускіх футбалісты — брамнік Фамічоў і нападаючы Зяньковіч (нядаўна перайшоў, найлепшы бамбардзір чэмпіяната Казахстана).

У гэтым чэмпіянаце «Шахцёр» пакуль што ідзе на трэцім месцы, саступаючы «Актобэ» і «Астане».

Караганда — горад у цэнтральным Казахстане. Насельніцтва — 480 тысяч. Горад вядомы здабычай вугаля. Адсюль і назва каманды «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?