Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта быў няшчасны выпадак.
Каля двух тыдняў таму ўчастковы міліцыянт параніўся з пісталета і сам па тэлефоне выклікаў «хуткую дапамогу».Іншых падрабязнасцяў не рассказваюць.
«Гэта не тая сітуацыя, якой можна выхваляцца», — са скрухай пракаментаваў выпадак начальнік Івацэвіцкага РАУСа Аляксандр Гук.Пакуль праводзіцца службовая праверка, акалічнасці справы не агалошваюцца.
Сябры старшага лейтэнанта Аляксандра П. кажуць, што і самі не ведаюць падрабязнасцяў. Удакладняюць толькі, што памёр раніцай 10 ліпеня. Наколькі вядома, у справе фігуруе менавіта табельная зброя ўчастковага. Пасля ранення яго даставілі ў бальніцу, дзе ён і памёр.
Вядома, што ён быў жанаты.