Жыхар Гродна пад падставай афармлення замежных віз браў грошы ў гродзенцаў і мінчукоў.

Заведзена справа ў дачыненні да непрацуючага мужчыны 1989 г.н. Называючыся супрацоўнікам турфірмы, альбо спасылаючыся на знаёмства ў турыстычных колах, ён браў ў грамадзян пашпарты і грошы (у сярэднім па $150), але нічога не рабіў [як вядома, самастойнае атрыманне польскай візы сутыкаецца з вялікімі цяжкасцямі — НН].

Пацярпелымі па справе прызнаныя 16 чалавек. Акрамя таго, у ходзе расследавання выяўлены яшчэ адзін факт махлярства.
Прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі, ён паабяцаў гарадзенцу, які таксама падманваў грамадзян, прапаноўваючы свае паслугі па афармленні шэнгенскіх віз, не заводзіць супраць таго крымінальную справу, калі той пакрые нанесеную шкоду. У выніку шляхам падману ён узяў у яго 7,3 млн рублёў, а затым запатрабаваў яшчэ 4 млн.

Акрамя гэтага, даказаныя факты крадзяжоў падазраваным гаручага. Падчас работы на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў ён скраў паўтары тоны бензіну і столькі ж дызельнага паліва, прычыніўшы ўрон больш чым на 22 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?