16 ліпеня ў парламент і ўрад Беларусі быў накіраваны калектыўны зварот 25-ці некамерцыйных арганізацыяў з прапановай правесьці парламенцкія слухані па пытаньні ўдасканаленьня заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях (па гэтай спасылцы можна азнаёміцца са зваротам і спісам арганізацый).
Нагодай для зварота стала прыняцьцё Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні законапраекта “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партыяў і іншых грамадскіх аб’яднанняў”.
Як адзначаецца ў звароце, гэты праект утрымлівае ў сабе пэўныя станоўчыя змены, але ён не вырашае самых істотных прававых праблемаў, з якімі сутыкаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасьці.У прыватнасці, не была рэалізаваная першапачатковая прапанова суб’екта заканадаўчай ініцыятывы пра ўрэгуляваньне статусу аддзяленьняў міжнародных грамадзкміх аб’яднаньняў, захаваліся павышаныя патрабаванні для колькасці заснавальнікаў для рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў у параўнанні з мясцовымі арганізацыямі.
“Практыка стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі мае шэраг іншых рознаскіраваных аспектаў, у якіх сасьпела патрэба ўдасканалення заканадаўства. Сярод іх такія важныя тэмы, як забарона на дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў і крымінальная адказнасць за такую дзейнасць, неурэгуляванасьць у заканадаўстве дабрачыннай дзейнасці, прыраўніванне любых ананімных ахвяраванняў да замежнай бязвыплатнай дапамогі са складаным парадкам яе рэгістрацыі і выкарыстання, неабходнасць прававога ўрэгулявання валантэрскай добраахвотнай працы ды іншыя” – адзначаецца ў звароце.
У якасьці сродка паляпшэньня прававога клімата для дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці аўтары зварота прапануюць напярэдадні другога чытаньня законапраекта правесьці парламенцкія слуханьні па тэме “Удасканаленьне прававых умоваў для стварэньня і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацыяў”. Гэткая форма парламенцкай працы не выкарыстоўвалася беларускім парламентам з лістапада 2010 года, калі адбыліся парламенцкія слухані па стратэгіі інавацыйнага развіцьця.
Механізм парламенцкіх слуханьняў дазваляе ўлічыць меркаваньні шукрокага кола дзяржаўных і недзяржаўных экспэртаў і зацікаўленых групаў.Гэта будзе карысна не толькі дзеля падрыхтоўкі згаданага законапраекта да другога чытання, але і для абмеркавання інтарэсаў грамадскіх аб’яднанняў што да зменаў і дапаўненняў у іншыя заканадаўцыя акты. Са сваяго боку НКА, якія падпісалі зварот, дэкляравалі гатоўнасьць зрабіць свой унёсак у распрацоўку праграмы такіх слуханняў, у тым ліку зрабіць паведамленні па канкрэтных аспектах удасканалення заканадаўства пра грамадскія аб’яднанні.
Важнасць уліку меркаванняў грамадскасці пры рэфармаваньні заканадаўства пра грамадзкія аб’яднаньні павялічваецца ў сьвятле рэкамендацыяў, атрыманых Рэспублікай Беларусь па выніках Універсальнага перыядычнага агляду ААН па правах чалавека ў 2010 годзе. Менавіта ўдасканаленне заканадаўства і практыкі ў гэтай галіне стала прадметам рэкамендацыяў, выказаных на адрас Беларусі ў межах гэтай працэдуры ААН з боку Бельгіі, Балівіі, Канады, Чэхіі, Францыі, Інданэзіі, Ірландыі, Ізраіля, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Іспаніі, Швэйцарыі.
Калектыўны зварот пра правядзеньне парламенцкіх слуханьняў быў ініцыяваны Цэнтрам прававой трансфармацыі і Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў.
Зварот падпісалі 25 грамадзкіх аб’яднаньняў і іншых некамерцыных арганізацыяў, у тым ліку Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускае таварыства інвалідаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, дабрачынны фонд “Вяртаньне”, Цэнтр “Супольнасьць”, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Фонд імя Льва Сапегі, Беларуская арганізацыя працоўных жанчын ды іншыя аўтарытэтныя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці.