Дзевяць моладзевых актывістаў правялі ноч Салігорскім пастарунку, куды іх даставілі ў аўторак за «несанкцыянаваны пікет» перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Сярод затрыманых — Маўлюда Атакулава, Тацяна Буланава, Франак Вячорка, Кася Галіцкая, Віктар Дзянісевіч, Алесь Каліта, Дзяніс Карноў, Зьміцер Хведарук і Зьміцер Ясевіч. Судовыя паседжаньні над кожным зь іх праходзяць у розных кабінэтах.

Прысуд Івану Шылу — папярэджаньне — быў вынесены ўчора каля 18‑й гадзіны. Адразу пасьля суду больш за дваццаць чалавек з тых, што прысутнічалі на судзе, у тым ліку і Іван Шыла, накіраваліся ў бок салігорскага райаддзелу міліцыі. Яны перадалі затрыманым перадачы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0