Мы ўсе іх ведаем, гэтыя правілы гульні для новых адносін. Ведаем, але не карыстаемся. Бо, па-першае, вы хочаце выглядаць у вачах адно аднаго як мага лепш, прыгажэй і больш прывабнымі. Вы ўжо жывяце разам? Прызнавайся, устаеш адмыслова, а 6-й раніцы, каб вымыць галаву і нафарбавацца да таго, як ён прачнецца?

Яек ні шкада, руціна забівае ўсё, нават самыя лепшыя і моцныя намеры. Асабліва, калі вы з’язджаецеся. Таму, каб яна не падпарадкавала сабе вашы адносіны, важна ўжыць некаторыя, так бы мовіць, меры засцярогі:

1. Знайдзіце час адзін для аднаго.

Гэта можа быць адзін дзень у тыдзень. Адключайце тэлефоны і лэптопы, зачыняйце пошту, скайп і сацсеткі, сядайце і пагаварыце! Або прыгатуйце разам вячэру. Ці схадзіце на прагулку. Або на роварах пакатайцеся. Увогуле, усё, што заўгодна, толькі быць разам і абменьвацца энергіяй, гэта вельмі важна.

2. Не «душыце» адзін аднаго.

Пункт першы ні ў якім выпадку не мае на ўвазе «душыць» каханага чалавека сваёй прысутнасцю. Няхай у кожнага з вас будзе ўласная прастора. Рыбалка раз у месяц ці твой дзень у СПА-салоне. Менавіта свабода ў адносінах азначае ўзаемны давер і павагу.

3. Не кажыце пра будучыню, пакуль не прыйшоў час пагаварыць пра яе.

Іншымі словамі — не прыдумляйце імёны вашым будучым дзецям, колькасць пакояў у доме і рыбак ў вашым акварыуме ў гэтым самым доме. Не прыспешвайце падзеі, на ўсё свой час. І калі ён — гэты твой адзіны, паглыбленне адносін не прымусіць сябе чакаць.

4. Пасябруй з яго сябрамі…

Калі ты адчуваеш сябе камфортна ў іх кампаніі — чаму не? Калі ты шмат значыш для яго, хутчэй за ўсё, яму будзе прыемна, што яго сябры і каханая добра праводзяць час разам.

5. … Але не забывай пра сваіх уласных.

Памятаеш, што мы раней казалі пра асабістую прастору? Нават калі табе здаецца, што зараз ёсць ён і прастора табе ўжо не трэба, знайдзі час сустрэцца з сяброўкамі на каву. Пабачыш, ты выдатна правядзеш час, а ён толькі мацней засумуе па табе за гэты час!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?