Такое меркаванне агучыў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў у час сустрэчы з працоўнымі калектывамі ААТ «Лунінецкі малочны завод» і рэдакцыі газеты «Лунiнецкiя навiны».

«Людзі — асноўнае багацце любой дзяржавы, — адзначыў Аляксандр Радзькоў. — Мы прыгожая, разумная нацыя, нас павінна быць шмат». Таму, растлумачыў ён, важна ствараць вялікія сям’і.

«Людзі павінны разумець, што вялікая сям’я — гэта не толькі прыгожа, але і годна, надзейна.
Прычым не толькі для іх саміх, але і для дзяржавы, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — Да таго ж гэта яшчэ і пэўная школа жыцця.
Таму, я лічу, у нас павінна быць мода на вялікую сям’ю».

Выступаючы перад кіраўніцтвам Лунінецкага раёна, а таксама кіраўнікамі прадпрыемстваў, Аляксандр Радзькоў спыніўся на актуальных момантах, на якія ў тым ліку неаднаразова звяртаў увагу кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, былі закрануты пытанні адукацыі, падрыхтоўкі і замацавання на працоўных месцах маладых спецыялістаў, маладзёжнай палітыкі, развіцця прадпрыемстваў, інфарматызацыі грамадства. Пры гэтым па любым з напрамкаў трэба думаць на перспектыву. «Трэба ўлоўліваць новыя тэндэнцыі. Кожнаму на сваім месцы — кіраўніку завода, СВК, фермерскай гаспадаркі, рэгіёну, — адзначыў Аляксандр Радзькоў.

— Трэба думаць на перспектыву. Калі не будзеш думаць — прайграеш».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?