Паводле прагнозаў экспертаў, да канца трэцяга квартала 2013 года афіцыйны курс даляара ЗША ў Беларусі можа дасягнуць 9.100 рублёў. Такія ацэнкі прыводзяцца ўкансенсус-прагнозе , які па выніках апытання экспертаў падрыхтавала расійскае агенцтва Сbonds, што спецыялізуецца на вывучэнні фінансавых рынкаў.
На думку экспертаў беларускага «БелСвісБанка», ацэнкі якіх прыведзены ў
Разам з тым іншыя ўдзельнікі апытання прагназуюць, што курс будзе крыху вышэйшы. Так, прадстаўнікі «ВестБізнесГруп» (прафудзельнік беларускага рынку каштоўных папер) мяркуюць, што афіцыйны курс даляра да канца верасня складзе 8.950 рублёў. Эксперты Сbonds, у сваю чаргу, чакаюць, што афіцыйны курс даляра складзе 9.000 рублёў.
Аналітыкі афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску прагназуюць, што ў канцы трэцяга квартала афіцыйны курс даляра складзе 9.100 рублёў.Пры гэтым яны чакаюць, што інфляцыя па выніках трох кварталаў складзе 9% (фактычны ўзровень росту спажывецкіх цэн за
«Інфляцыя, паводле нашых ацэнак, захаваецца прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў першым паўгоддзі, і складзе ў трэцім квартале прыкладна 0,7% у месяц. На гэтым фоне можна чакаць і некаторы рост курсу даляра, паколькі ў адваротным выпадку адбудзецца прыкметнае ўмацаванне рэальнага эфектыўнага курсу рубля, што будзе вельмі балюча для нашай эканомікі», — патлумачыў прагноз на трэці квартал фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб.
Як паведамлялася раней, беларускія ўлады пры падрыхтоўцы бюджэту на 2013 год вызначылі сярэднегадавы курс даляра на ўзроўні 8.950 рублёў. У канцэпцыі прагнозу
Па стане на 18 ліпеня афіцыйны курс даляра ў Беларусі, устаноўлены Нацбанкам, складае 8.860 рублёў.