«Гэтай ноччу на тэрыторыі краіны яшчэ будзе без ападкаў, а днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы»,
— сказала галоўны сіноптык Белгідрамета Людміла Парашчук. Пры гэтым па Віцебскай вобласці ў асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11–17 градусаў, днём будзе ад 20 да 26 вышэй за нуль, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.

«Такі комплекс неспрыяльных умоваў надвор’я — навальніца, шквал, моцныя залевы — адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі», — падкрэсліла галоўны сіноптык.

Паводле слоў Л. Парашчук, на выходных цыклон пакіне Беларусь у тылавой частцы.

Пры гэтым паўночныя вятры прынясуць на тэрыторыю краіны халоднае паветра.
У многіх раёнах пройдуць дажджы, дзе-нідзе магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8–14 градусаў, днём прагназуецца ад 14–16 вышэй за нуль па паўночным усходзе краіны, да плюс 20–22 ў паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці. «Такі тэмпературны фон будзе на 2–5 градусы ніжэйшы за кліматычную норму», — адзначыла Людміла Парашчук.
У пачатку наступнага тыдня халаднаватае надвор'е застанецца
На значнай частцы тэрыторыі краіны будуць ісці кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7–14 са знакам плюс, днём — ад 15 да 22, па захадзе ў асобных раёнах будзе да плюс 24 градусаў. Прагназуецца ўмераны, пры навальніцах парывісты паўночна-заходні вецер.

«Паводле папярэдняга прагнозу, толькі да наступных выхадных надвор’е ў Беларусі наладзіцца», — адзначыла Людміла Парашчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?