Фота Reuters.
Фота Варвары Туравай.
Фота BBC.
Фота BBC.
Фота @dternovskiy.
Адзін з затрыманых. Фота Reuters.
Фота Alexey Levchenko.
20:15
Паводле апошняй інфармацыі, у Маскве на стыхійную акцыю пратэсту сабралася ад 5 да 10 тысяч чалавек. Расійскія СМІ паведамляюць пра дзясяткі затрыманых. Натоўп некалькі разоў спрабаваў перакрыць рух транспарту на прылеглых да Манежнай плошчы вуліцах.
***
На Манежнай плошчы ў Маскве пачалі затрымліваць людзей, што збіраюцца тут у падтрымку Аляксея Навальнага, перадае lenta.ru.
Паводле відавочцаў, на плошчы сабралася ад 200 да 500 чалавек. Заклік сабрацца тут у гэты дзень а 19-й па маскоўскім часе з’явіўся два тыдні таму ў інтэрнэце.
Па інфармацыі Бі-Бі-Сі, Манежная плошча перакрытая супрацоўнікамі паліцыі. Затрымалі каля пяці чалавек — тых, хто стаяў з плакатамі або скандаваў лозунгі. Загад ў рацыі паліцэйскага: «зачышчайце ўсіх запар», — перадае карэспандэнт Бі-Бі-Сі.
У Пецярбургу на акцыі ў падтрымку Навальнага затрымалі некалькі чалавек. паведамляюць расійскія СМІ. Там сабралася каля 250 чалавек.
Нагадаем, што 18 ліпеня Аляксей Навальны быў асуджаны на 5 год калоніі, Пётр Афіцэраў — на 4.
Відэа Yuri Timofeyev.