Кітайская кампанія Huawei адхіляе прад'яўленыя ёй ЦРУ абвінавачванні ў шпіянажы, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі.

Крыніца выдання назвала ўсе абвінавачванні «беззмястоўнымі і паклёпніцкімі».

Раней былы дырэктар ЦРУ Майкл Хэйдан абвінаваціў кампанію ў шпіянажы, заявіўшы, што яна дзеліцца з кітайскімі ўладамі інфармацыяй, звязанай з функцыянаваннем замежных тэлекамунікацыйных сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?