На вечар пятніцы і выхадныя дні запланавана масаваная адпрацоўка аўтадарогі Р23 Мінск — Мікашэвічы з выкарыстаннем публічнага, тайнага і змешанага кантролю. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.
Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы ДАІ "Страла" будзе адпрацоўваць Веткаўскі, Буда-Кашалёўскі, Добрушскі раёны Гомельскай вобласці, Смалявіцкі, Барысаўскі Мінскай вобласці.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае, што ў пятніцу і выхадныя дні ўзмоцніць працу па выяўленні і спыненні выпадкаў удзелу ў дарожным руху вадзіцеляў, якія не маюць і пазбаўлены права кіравання. Па ўсёй краіне будуць праведзены спецыяльныя мерапрыемствы "Фільтр", а таксама адпрацоўка дарог з выкарыстаннем мабільных апаратна-праграмных комплексаў аўтаматычнага распазнавання рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў "Аўтаўраган".
Прыборы "Аўтаўраган" з дапамогай падключэння да баз даных забяспечваюць магчымасць дэтэктавання транспартнага патоку на прадмет пошуку асоб без права кіравання, пошуку выкрадзеных транспартных сродкаў і інш.
Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за шэсць месяцаў гэтага года па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання, здарылася 143 ДТЗ, у якіх 22 чалавекі загінулі і 180 атрымалі траўмы. У кожным трэцім выпадку "бяспраўны" вадзіцель знаходзіўся за рулём у стане ап'янення. Ужо ў ліпені па віне "бяспраўных" вадзіцеляў здарылася сем ДТЗ, у якіх загінулі сем чалавек.