Вадзім Гігін |
Журналістка выдання спытала першага сакратара Мінскага гарадскога выканкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вадзіма Гігіна пра ягоных ўлюбёных гістарычных персанажаў.
Ён назваў Актавіяна Аўгуста, дэ Голя, Пятра Першага. А яшчэ галоўны мінскі БРСМавец вылучыў дзеяча, які ў гісторыі Беларусі пакінуў чорны след:
Міхаіл Мураўёў |
«Можа, некалькі нестандарты выбар, але мне заўсёды імпанаваў віленскі генэрал‑губэрнатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, які падавіў паўстаньне 1863 г. Але я добра вывучыў яго біяграфію. Гэта быў надзвычайны чалавек, адміністратар, кіраўнік, які можа служыць прыкладам для любога дзяржаўнага дзеяча».
Але ў Беларусі яго называлі і называюць Мураўёў‑Вешальнік. Такую мянушку ён атрымаў пасля адказу на адно пытанне.
Калі Міхаіл Мураўёў стаў на чале Гродзенскай губерніі, у яго запыталі пра тое, ці не сваяк ён павешанаму «дзекабрысту» Мараўёву‑Апосталу. Адказ быў такі: я паходжу не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а з тых, хто вешае. Вядомы ён і выслоўем «Что не доделал русский штык — доделает русская школа».