Галоўны трэнер футбольнага клуба «Барселона» Ціта Віланова пакідае сваю пасаду з-за хваробы. Пра гэта ў пятніцу, 19 ліпеня, на экстрана скліканай прэс-канферэнцыіабвясціў прэзідэнт «Барселоны» Сандра Росель.

Па словах Роселя, Віланова трэба будзе «прайсці курс лячэння, несумяшчальны з працай галоўнага трэнера». Імя новага галоўнага трэнера прэзідэнт «Барселоны» паабяцаў абвясціць на наступным тыдні.

Раней іспанскія СМІ, якія пісалі аб адстаўцы Вілановы, паведамлялі, што часова выконваць абавязкі галоўнага трэнера «Барселоны» будзе Жаан Франсэск Ферэр.

44-гадовы Ціта Віланова за апошнія два гады двойчы пераносіў аперацыі па выдаленні злаякаснай пухліны калявушнай сліннай залозы.
У сувязі з праведзенай яму аперацыяй у снежні 2012 года Віланова часова пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Барселоны», аднак у сакавіку 2013 года, прайшоўшы курс рэабілітацыі, вярнуўся да выканання абавязкаў.

Ціта Віланова стаў галоўным трэнерам «Барселоны» летам 2012 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Хасэпа Гвардыёлу, чыім памочнікам быў раней.

Польскія СМІ паведамляюць, што нават адменены суботні таварыскі матч у Гданьску паміж «Лехіяй» і «Барселонай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?