Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, які адбывае тры гады абмежавання волі заПлошчу-2010 у Купліне Пружанскага раёна, атрымаў трохдзённы адпачынак, падчас якога ён зможа наведаць Віцебск, дзе жывуць яго бацькі.
Дарога займае шмат часу, таму пабыць дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак.
Нагадаем, да заканчэння тэрміну Паўлу Севярынцу засталося тры месяцы. Тэрмін скончваецца 19 кастрычніка.