У аэрапорце Пекіна (Кітай) прагрымеў выбух, пацярпеў адзін чалавек.

Выбух прагрымеў у тэрмінале № 3 у зале міжнародных пералётаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух зладзіў інвалід, якога паралізавала пасля збіцця ахоўнікамі.

На фотаздымках, размешчаных у сацыяльнай сетцы, бачны мужчына на калясцы, які трымае ў руцэ белы пакет. Паводле інфармацыі кітайскіх СМІ, ён пакуль з’яўляецца адзіным пацярпелым. Медыкі аказалі яму дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?