Не зважаючы на дождж, дзве сотні рыцараў, лучнікаў і высакародных прыгажунь бавіліся самі і рабілі для публікі прыгожае сярэднявечнае відовішча, піша «Салідарнасць».
V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры, «Наш Грунвальд», які праходзіць у Дудутках 20–22 ліпеня, паспрабаваў аднавіць падзеі 1410 году, калі аб’яднанае
І гасцям, і ўдзельнікам свята давялося прайсці выпрабаванне надвор’ем — дождж і вецер усю суботу не дадавалі спакою, але арганізатары і ўдзельнікі фестывалю абяцанне стрымалі. Турнір, бугурты і ўласна рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам адбыліся.