Гара Гаверла. Фота tetrauz.com.
Як паведамляе ўпраўленне Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях у Івана-Франкоўскай вобласці, няшчасны выпадак адбыўся днём 20 ліпеня. Падчас узыходжання чатырох беларусаў на Гаверлу 22-гадовая жыхарка Гомеля паслізнулася і пашкодзіла нагу.
Да месца здарэння былі накіраваны шэсць ратавальнікаў Варахцянскага пошукава-ратавальнага аддзялення, якія дабраліся да групы турыстаў каля 20 гадзін, аказалі першую дапамогу пацярпелай, спусцілі яе з гары і перадалі медыкам.
0
0
0
0
0
0