Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльную метэаралагічную з’яву, узровень небяспекі аранжавы. 22 ліпеня, у панядзелак ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с.

***

Як сябе паводзіць пры моцным ветры*

Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю.

Аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць у месцах, далёкіх ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на вуліцы, абыходзіце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

*Рэкамендацыі МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?