Падчас урачыстасцяў з нагоды
Чакаецца вялікі наплыў людзей (каля 50 тысяч чалавек), якія жадаюць убачыць крыж апостала Андрэя Першазваннага, які даставяць на ўрачыстасці з Кіева, ці хоць бы пабываць у горадзе тым часам.
Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Івана Кубракова, Мінск чакае паломнікаў з усёй Беларусі. Толькі ў хрэсным ходзе, які пройдзе на праспекце Пераможцаў, паводле інфармацыі Беларускай праваслаўнай царквы, возьмуць удзел прыкладна 15 тысяч чалавек.
«Да аховы грамадскага парадку мы гатовыя ў поўным аб’ёме, — заявіў Кубракоў. — Яна будзе ажыццяўляцца як у месцах правядзення мерапрыемства, так і ў месцах пражывання гасцей.
Цяпер супрацоўнікі міліцыі адсочваюць сітуацыю ў суседзяў, пераймаюць вопыт калегаў па мерах засцярогі: як там арганізоўвалася ахова грамадскага парадку, якія былі асаблівасці, узнікалі пытанні.
Гэта ўжо не першы вопыт супрацоўніцтва органаў унутраных спраў і праваслаўнай царквы. Дапамога ў ахове грамадскага парадку ажыццяўляецца падчас усіх буйных царкоўных свят — на Радаўніцу, Вялікдзень, Каляды, Раство, Вербніцу і інш.
«Як правіла, ніякіх інцыдэнтаў пры забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў не ўзнікае, — прадоўжыў Кубракоў. — У царкву ідуць з адной мэтай — пакланіцца Богу. Нават калі чалавек прыходзіць у храм у стане некаторага падпітку, то паводзіць сябе прыстойна».
У той жа час узнікаюць іншыя пытанні. На хрэсны ход прыязджае нямала пажылых людзей, і камусьці з іх можа стаць дрэнна. Таму супрацоўнікі міліцыі, як адзначыў прадстаўнік МУС, гатовыя ў любы момант аказаць неабходную дапамогу, для гэтага ж дзяжураць брыгады ўрачоў хуткай медыцынскай дапамогі.
Для арганізацыі бяспекі будуць арганізаваны
Плануецца таксама прыбыццё вялікай колькасці аўтобусаў. У гэтай сувязі будзе арганізавана паркоўка транспартных сродкаў. Пра месца размяшчэння парковак, а таксама пра магчымыя змяненні ў арганізацыі дарожнага руху будзе дадаткова паведамлена ў сродках масавай інфармацыі.