Гэтымі днямі крыж знаходзіцца ў Маскве
у суправаджэнні дэлегацыі Эладскай (Грэчаскай) праваслаўнай царквы. Пра гэта паведамілі ўХ-падобны крыж, на якім, паводле падання, прыняў пакутніцкую смерць святы апостал Андрэй Першазваны, будзе дастаўлены ў Мінск 28 ліпеня ў 23.45 літарным цягніком
Агульнахрысціянскую святыню даставяць у сталічную царкву апостала Андрэя Першазванага на вуліцы Малініна, дзе яна будзе знаходзіцца да 7.30 29 ліпеня.
У 8.00 таго ж дня крыж прынясуць на Замчышча, дзе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл разам з кіраўнікамі і прадстаўнікамі памесных цэркваў правядзе літургію.
Пасля гэтага набажэнства Андрэеўскі крыж будзе дастаўлены ў
Доступ да святыні будзе кругласутачным.
Прыбыццё хрысціянскай святыні арганізуюць фонд Андрэя Першазванага (Расія) і фонд «Апосталі» Эладской праваслаўнай царквы па благаславенні патрыярха Кірыла і архіепіскапа Афінскага і Эладскага Ераніма.
Крыж апостала Андрэя, які захоўваецца ў саборы Патры на паўвостраве Пелапанес (Грэцыя), спачатку дастаўлены ў Маскву, потым будзе дастаўлены ў Кіеў, а ўжо затым у Мінск.
Нагадаем, падчас урачыстасцяў з нагоды1025-годдзя Хрышчэння Русі, якія пройдуць 28–29 ліпеня ў Мінску, супрацоўнікі міліцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Паводле інфармацыі МУС Беларусі, чакаецца вялікі наплыў людзей (каля 50 тысяч чалавек), якія жадаюць убачыць крыж апостала Андрэя Першазванага, які даставяць на ўрачыстасці з Кіева, ці хоць бы пабываць у горадзе ў гэты час.
Толькі ў хрэсным ходзе, які пройдзе на праспекце Пераможцаў, паводле інфармацыі БПЦ, возьмуць удзел прыкладна 15 тысяч чалавек. Для арганізацыі бяспекі будуць арганізаваныНамеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Іван Кубракоў адзначыў, што Мінск чакае паломнікаў з усёй Беларусі.