Падчас правядзення спецыяльнага мытнага мерапрыемства ў пункце пропуску "Каменны Лог" супрацоўнікамі мытні быў прыпынены рух грузавога аўтамабіля "ДАФ", якім кіраваў грамадзянін Расіі.Згодна з прадстаўленым дакументам аўтацягнік перавозіў з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург рулоны паперы для друку.
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, супрацоўнікамі Ашмянскай мытні было прынята рашэнне адправіць транспартны сродак на надгляд. Падчас яго было выяўлена, што ў грузавым адсеку апрача заяўленага тавару перамяшчаюцца баулы з новым адзеннем. Адпаведных дакументаў на незаяўлены груз не было.
Пасля заканчэння перавозкі яго чакала ўзнагарода ў 300 еўра.Кіроўца растлумачыў, што на стаянцы ў Літве яму прапанавалі падзарабіць. Усё, што трэба было зрабіць, — перавезці адзенне ў Санкт-Пецярбург.
Папярэдні кошт незаконнага грузу склаў звыш мільярда рублёў. У дачыненні да вадзіцеля мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.Дзіцячыя сарафаны, спадніцы, блузкі і жаночыя купальнікі агульнай колькасцю каля шасці тысяч адзінак канфіскаваныя.