Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленні некаторых СМІ аб тым, што апазіцыянер Аляксей Навальны мог быць вызвалены з-пад варты па ўказанні прэзідэнта Пуціна, пра што, у сваю чаргу, кіраўніка дзяржавы мог папрасіць в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін.

Пяскоў назваў гэтыя здагадкі глупствам.

"Наогул казаць пра тое, што прэзідэнт даў каманду і Навальнага вызвалілі — гэта, прынамсі, глупства. Гэта значыць не ведаць, як уладкаваная ў нас судовая ўлада. Рашэнне суда аб узяцці яго пад варту ў зале суда было апратэставана ў законным парадку, і прымешваць сюды неяк прэзідэнта — нелагічна і няправільна", — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта.

У чацвер кандыдат у мэры Масквы і кіраўнік Фонду па барацьбе з карупцыяй Аляксей Навальны быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі па справе "Кіраўлеса" і арыштаваны ў зале суда.

Аднак у той жа дзень - нечакана для ўсіх, уключна з самім Навальным, — рашэнне аб заключэнні яго пад варту абскардзіла пракуратура, і ў пятніцу Навальны быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?