Манекен работніка Дзяржаўтаінспекцыі з’явіўся сёння раніцай на Паветранафлоцкім мосце Кіева (Украіна).

Кіеўскія даішнікі атрымалі «чорную метку» ад незадаволеных кіроўцаў. Як распавядаюць сведкі, сёння раніцай двое невядомых мужчын спыніліся на мосце, выцягнулі з багажніка перапранутую ў форму ДАІ ляльку, надзелі ёй на галаву цэлафанавы пакет і падвесілі за шыю. Што хацелі сказаць гэтым хлопцы, невядома.

Ніякай запіскі яны не пакінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?