33,1 тоны таварнага мёду нарыхтавана ў гаспадарках галіны ў гэтым сезоне. Гэта 33% ад запланаванага на 2013 год, паведамілі ў прэс-службе Міністэрстве лясной гаспадаркі.

У цэлым за апошнія пяць гадоў рост аб'ёму таварнага мёду па галіне склаў 122,7%.

Як адзначылі ў прэс-службе, сёння ў лясгасах галіны праводзіцца вялікая праца па развіцці пчалярства. Так, у межах адпаведнай галіновай праграмы, разлічанай на 2011—2015 гады, гаспадаркі павялічваюць колькасць пчаліных сем'яў, праводзяць мерапрыемствы па паляпшэнні іх племянных якасцяў, набываюць новыя вуллі, качавыя платформы.

У прыватнасці, сёлета лясгасы набылі 1.231 пчаліную плодную матку (пры плане 1.160).

За шэсць месяцаў гаспадаркі закупілі 1.044 вуллі, а да канца года, у адпаведнасці з праграмай, павінны набыць (ці вырабіць) яшчэ амаль 399.

У 2013 годзе для падвозу пчаліных сем'яў на апыленне лясгасы набылі 35 качавых платформ замест 22 запланаваных.

На 1 кастрычніка 2010 года ў галіны мелася 6.929 пчаліных сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?