«Газпрам» — самы буйны расійскі канцэрн па рынкавай капіталізацыі — заняў толькі 57 месца ў FT Global 500, штогоднім рэйтынгу самых дарагіх публічных кампаній свету. За год газавая манаполія страціла адразу 26 пазіцый і цяпер знаходзіцца ў рэйтынгу паміж амерыканскімі Walt Disney і MсDonald's.

Астатнія буйныя расійскія кампаніі таксама не змаглі палепшыць сваіх пазіцый у FT500. Так, «Раснафта» займае цяпер 81 месца, апусціўшыся ў параўнанні з мінулым годам на дзве пазіцыі. Нафтавай кампаніі не дапамагло нават тое, што яе капіталізацыя за год вырасла на 6,9%.

Сбербанк страціў у рэйтынгу 11 пазіцый, размясціўшыся на 97-м месцы, а «Лукойл» - 10 пазіцый (142 месца). З расійскіх кампаній у FT500 таксама патрапілі «Сургутнафтагаз» (231 месца), «Нарыльскі нікель» (277-е), «Новатэк» (297-е) і «Уралкалій» (450-е). Для таго каб увайсці ў рэйтынг, неабходна было да 28 сакавіка 2013 г. мець капіталізацыю не менш 19,5 млрд даляраў.

Першае месца ў рэйтынгу, як і годам раней, заняла амерыканская Apple.
За год капіталізацыя вытворцы iPad ўпала на 25,6%, але нават гэта не дапамагло яго канкурэнтам.

На другім месцы па-ранейшаму знаходзіцца нафтавая ExxonMobil, а на трэцім апынуўся інвестфонд Berkshire Hathaway Уорэна Бафета. Ён зрушыў з тройкі кітайскую нафтавую кампанію PetroChina. Усяго ў дзясятцы апынулася толькі дзве кампаніі не з ЗША. Акрамя PetroChina, гэта швейцарская Nestle.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?