Аб'ём экспарту беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—маі 2013 года знізіўся на 20,1% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За пяць месяцаў пастаўлена 6 млн. 529,3 тыс. тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД — 1 млн. 950,1 тыс. тон (на 9% больш), у далёкае замежжа — 4 млн. 579,2 тыс. тон (на 28,3% менш).

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 10,5% і склала 780 даляраў за тону, у тым ліку для паставак у СНД — 876 даляраў (на 11,9% менш), далёкага замежжа — 738 долараў (на 11,7% менш).

У студзені—маі з Расіі было імпартавана 9 млн. 290,5 тыс. тон нафты (на 1,8% менш) пры сярэдняй цане 379 даляраў за тону (на 10,9% менш).

Рэзка знізіўся імпарт нафтапрадуктаў — на 98,7% да 72,1 тыс. тон па сярэдняй цане 970 даляраў за тону (на 60,5% больш).

Прыроднага газу за студзень—май было пастаўлена з Расіі 9,2 млрд. куб. м (на 0,3% менш) па сярэдняй цане 163 даляры за тыс. куб. м (на 3,7% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?