Ілюстрацыйнае фота
Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 16 ліпеня.
– Жанчына каля дома знайшла вожыка і вырашыла яго пакарміць малачком, – кажа Ігар Салагуб, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы па медыцынскай частцы.
– Прынесла яго ў дом, узяла за лапку, а ён яе ўкусіў за палец.Жанчына сама справакавала вожыка на ўкус. Жывёла не вельмі любіць, каб яе турбавалі.
Цяпер жанчыне ў мэтах прафілактыкі ад шаленства назначылі антырабічныя прышчэпкі. Такія прышчэпкі назначаюць людзям, калі іх укусіла дзікая жывёліна.
Невядома, шалёны быў вожык ці не.
Як толькі ён ўкусіў жанчыну, адразу ўцёк з месца злачынства.