У Беларусі ўзмоцнена адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў за невыкананне планаў мадэрнізацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 18 ліпеня 2013 года № 637.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакумент прыняты "для ўзмацнення адказнасці кіраўнікоў арганізацый за забеспячэнне развіцця галін і вытворчасцяў, устойлівага росту нацыянальнай эканомікі".

Згодна з пастановай, невыкананне кіраўніком ці зрыў тэрмінаў выканання мерапрыемстваў, вызначаных у праграме (плане) комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства, на рэалізацыю якіх выдзелены бюджэтныя сродкі, будзе кваліфікавацца як "грубае парушэнне працоўных абавязкаў".

Акрамя таго, у кантракты, якія заключаюцца з кіраўнікамі арганізацый, будуць унесены пункты, што прадугледжваюць абавязак кіраўніка забяспечваць выкананне мерапрыемстваў, вызначаных у праграме (плане) комплекснай мадэрнізацыі арганізацыі, і адказнасць за іх невыкананне.

Дзяржаўным органам і арганізацыям даручана ў двухмесячны тэрмін прывесці кантракты, заключаныя з кіраўнікамі арганізацый, у адпаведнасць з пастановай. Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем узгодненых імі праграм (планаў) комплекснай мадэрнізацыі арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?