У Магілёве завяршыўся судовы працэс над антыкрызісным упраўляючым ААТ "Гарбар" Мялешкавым і галоўным інжынерам памянёнага прадпрыемства Калупаевым.

Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, спадар Мялешкаў замест таго, каб выводзіць акцыянернае таварыства з крызісу, вырашыў пажывіцца за яго кошт. У прыватнасці, упраўляючы спрабаваў прадаць індывідуальнаму прадпрымальніку вытворчыя памяшканні ААТ "Гарбар" па заніжанай больш чым у 4 разы цане. За гэтую паслугу спадар Мялешкаў запатрабаваў ад бізнэсмена 71 млн. рублёў. Адметна, што сам непасрэдна браць карупцыйныя грошы не адважыўся, і за першай "траншай" хабару ў памеры 17,5 тыс. долараў паслаў галоўнага інжынера прадпрыемства Калупаева, якога і затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Суд прызнаў абодвух "антыкрызісных" карупцыянераў віноўнымі ў хабарніцтве. Спадар Мялешкаў атрымаў 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі, ягоны памагаты — 4 гады. Абодва будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?