Абвінавачаныя па справе аб забойстве ў 2006 г. журналісткі Ганны Паліткоўскай на працэсе ў Маскоўскім гарадскім судзе адмовіліся прызнаць сябе вінаватымі. На лаве падсудных — пяць чалавек: ураджэнец Чачні Лом-Алі Гайтукаеў, яго пляменнікі — Рустам, Ібрагім і Джабраіл Махмудавы і былы аператыўнік ГУУС Масквы Сяргей Хаджыкурбанаў.

Яшчэ адзін з меркаваных удзельнікаў злачыннай групы, былы міліцыянт Дзмітрый Паўлючэнкаў прызнаў віну і даў паказанні супраць іншых абвінавачаных. У снежні 2012 года Масгарсуд прысудзіў яго да 11 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Судовыя слуханні праходзяць у адсутнасць пацярпелых — дзяцей загінулай журналісткі "Новой газеты" Веры і Іллі, якія палічылі судовы працэс нелегітымным і заклікалі прысяжных ўзяць самаадвод.

Напярэдадні суд адабраў калегію прысяжных, аднак ёю засталіся незадаволеныя як пацярпелыя, так і адвакаты падсудных.

Першы працэс па гэтай справе чатыры гады таму скончыўся апраўдальным прысудам, аднак Вярхоўны суд адмяніў яго і вярнуў справу ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?