Савет Міністраў Беларусі прапрацуе пытанне захоўвання канфіскаваных у п’яных кіроўцаў аўтамабіляў. Пра гэта сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Генпракуратуры Уладзімір Турко.
Уладзімір Турко адзначыў, што тэрміны захоўвання будуць мінімальнымі, бо справы ў дачыненні да п’яных кіроўцаў не ўяўляюць асаблівай складанасці. «Максімальны тэрмін расследавання 2 месяцы.Па гэтым складзе злачынства не можа быць пытанняў, прысуд, як правіла, уступае ў законную сілу праз 10 сутак пасля яго абвяшчэння», — растлумачыў ён.
Закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення
ўступіць у сілу 24 кастрычніка.Сярод найбольш рэзанансных новаўвядзенняў значыцца норма аб канфіскацыі аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў пры паўторным парушэнні цягам года.
Істотна павялічацца сумы штрафаў, стане больш жорсткай крымінальная адказнасць. Дзеянне закона будзе распаўсюджвацца не толькі на беларускіх, але і на замежных грамадзян.
0
0
0
0
0
0