Мексіканскія палеантолагі з Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі INAH разам са спецыялістамі Нацыянальнага універсітэта ў Мехіка паведамілі аб выяўленні ўнікальнага шкілета гадразаўра. Доўгі пяціметровы хвост яшчара выдатна захаваўся цалкам і гэта першая падобная знаходка на тэрыторыі краіны.

Узрост знаходкі складае 72 мільёны гадоў. Звесткі, атрыманыя ў ходзе папярэдніх даследаванняў, паказваюць на тое, што ўвесь хвост гадразаўра налічваў ад 50 да 70 пазванкоў і гэта адпавядае таму, што выявілі даследнікі. З-пад зямлі вынята 50 пазванкоў, а агульная даўжыня цела жывёлы ацэньваецца ў 12 метраў.

Шкілет быў знойдзены ў засушлівай мясцовасці ў штаце Каауіла.

Гадразаўры былі ўпершыню адкрыты на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Упершыню іх рэшткі выявілі яшчэ ў XIX ст., а затым навукоўцам атрымоўвалася знаходзіць шкілеты добрай захаванасці, аж да выяўлення мумій з захаванай скурай. Гэтыя яшчары адносяцца сямейства, якое называюць качканосымі дыназаўрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?