Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала яго жонка Святлана.

«Павел, напісала яна, у 10.30 выклікаў таксі, каб ехаць на суд да Уладзіміра Някляева, выйшаў з кватэры і больш яго не чулі і не бачылі. Аператар кажа, што выклік адзначаны, што «не адбыўся».

Пазней Святлана ўдакладніла: кіроўца таксі паведаміў аператару, што выйшлі трое мужчын і сказалі, што нікуды не паедуць.

Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду». Адседжваў тэрмін за «Плошчу-2010», пасля неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі (14 адм. арыштаў) за крэатыўныя акцыі і ў прэвентыўным парадку.

Пачуццё гумару Павел не губляў нават на лаве суда.

Пачуццё гумару Павел не губляў нават на лаве суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0