Сёння стала вядома, што скончыў жыццё самагубствам дырэктар мінскага гатэля «Планета» Валерый Агірэнка.

Трагедыя здарылася 24 ліпеня, а 10-й раніцы. Паводле міліцыі, пад вокнамі дома па вуліцы Садовай у Мінску знайшлі цела Валера Агірэнкі, які жыў у гэтым доме.

Радыё Свабода знайшла адну са сведак здарэння. Жыхарка таго ж дома па вуліцы Садовай распавяла:

«Мужчына выкінуўся пасьля таго, як да яго прыехалі незвычайныя міліцыянты ў бронекамізэльках.

Я пачула, як яны гаварылі ўнізе і выглянула ў вакно. І раптам адзін зь іх закрычаў: «Пабег! Пабег». Потым пачула гук, як нешта цяжкае ўдарылася аб зямлю.
Гэта было пад балконамі. Выглянула і ўбачыла ўнізе мужчыну ў адных трусах у крыві.
У тым ліку была кроў на руках.
Чалавек яшчэ нібыта дыхаў. Міліцыянты выклікалі хуткую, якая прыехала хвілін праз 8–10. Але мужчына тады ўжо, відаць, памёр. А міліцыянты паміж сабой казалі, што ў ягонай кватэры ў ванне ўсё было ў крыві, там былі акрываўленыя нажы і што ён нібыта ўскрыў сабе вены».

Валерый Агірэнка пражываў на 8 паверсе. Паводле дактароў, смерць наступіла на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?